"Мы такія ж, як вы". "Крумкачы" апублікавалі відэаролік перад пачаткам другога круга чэмпіянату. 21.by

"Мы такія ж, як вы". "Крумкачы" апублікавалі відэаролік перад пачаткам другога круга чэмпіянату

29.07.2016 16:04 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фото: Анита Занкович

Перад пачаткам другога круга чэмпіянату Беларусі па футболе-2016 "Крумкачы" апублікавалі настальгічны відэаролік з заклікам падтрымаць іх маладую мінскую каманду.

Аўтарам ідэі ды рэжысёрам выступіў сябра клуба Віталь Карабань. Аператар — Мікалай Радчанка, а музыку ўжо пасля здымак напісаў кампазітар Уладзімір Патапенка. За ўсе гукі ды шумы ў роліку адказваў Ілля Аляксееў.

Віталь Карабань:

— З самага пачатку мне хацелася паказаць гісторыю, блізкую кожнаму чалавеку, таму што любы з нас у дзяцінстве гуляў у футбол. Вядома, успаміны ў кожнага свае, але яны падобныя. Раней дзеці праводзілі ў двары ды на школьных стадыёнах увесь свой час, а потым баяліся позна вяртацца дадому да бацькоў. Бывалі і бойкі, але ўсё гэта частка нашага жыцця. Паглядзіце наш ролік і, можа быць, успомніце, як самі былі "брамнікам-вадзілай", а пасля футбола палілі "кастрык". Дык вось, такія ж хлопцы, як мы з вамі, цяпер гуляюць у "Крумкачах".

У здымках відэа ўзялі ўдзел маленькія футбалісты са школы Patrick. Эпізадычныя ролі выканалі лепшыя гульцы футбольнага клуба "Крумкачы" — Філіп Іваноў, Яўген Шыкаўка ды Вячаслаў Глеб.

У нядзелю "Крумкачы" правядуць сваю першую гульню пасля перапынку ў чэмпіянаце Беларусі супраць бабруйскай "Белшыны". Пачатак а 17-й гадзіне на стадыёне ФК "Мінск", вул. Маякоўскага 127к3. Квіткі можна набыць на сайце smsbilet.by.

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Крумкачы" апублікавалі настальгічны відэаролік з заклікам падтрымаць іх маладую мінскую каманду.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика