На дарозе Мінск — Маладзечна — Нарач у аўтааварыі загінулі два чалавекі. 21.by

На дарозе Мінск — Маладзечна — Нарач у аўтааварыі загінулі два чалавекі

01.08.2016 11:16 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: onliner.by

Прыкладна а сёмай гадзіне раніцы 1 жніўня буйная аўтааварыя адбылася на развязцы трасы Мінск — Маладзечна — Нарач і МКАД-2. Як піша onliner.by са словаў відавочцы, да месца аварыі прыбылі супрацоўнікі ДАІ, ратавальнікі, а таксама брыгады хуткай дапамогі.

Паводле папярэдніх звестак, на дарозе адбылося лабавое сутыкненне аўтамабіляў "Рэно Лагуна" і "Мазда 323". Па словах сведкі, паміж машынамі ўся дарога была засыпаная абломкамі.

Ва ўпраўленні МНС па Мінскай вобласці распавялі, што пры ДТЗ загінулі кіроўца і адзін з пасажыраў "Мазды". Яшчэ два пасажыры "Мазды" і 35-гадовы кіроўца "Рэно" былі шпіталізаваныя з разнастайнымі траўмамі. Дарэчы, каб дастаць аднаго з пацярпелых, спатрэбілася дапамога ратавальнікаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: onliner.by Прыкладна а сёмай гадзіне раніцы 1 жніўня буйная аўтааварыя адбылася на развязцы трасы Мінск — Маладзечна — Нарач і МКАД-2. Як піша onliner.by са словаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика