Два гады папраўчых работ атрымаў п'яны кіроўца, які ледзь не пераехаў памежніка
17.08.2016 16:34
—
Разное
|
Фота: bigmir.net Два гады папраўчых работ атрымаў п'яны кіроўца, які ледзь не пераехаў памежніка. 21-гадовы жыхар Маларыцкага раёну асуджаны за пагрозу гвалту ў дачыненні да службовай асобы. Як паведаміў старшы пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Генадзь Буры, 24 траўня каля 2-й гадзіны ночы ў Маларыцкім раёне нецвярозы малады чалавек ехаў на аўтамабілі “Аўдзі-100” па тэрыторыі памежнай зоны. Памежнік запатрабаваў, каб кіроўца спыніўся, але замест гэтага мужчына накіраваў машыну на памежніка. Памежнік ледзь паспеў адскочыць убок. Кіроўца паспрабаваў уцяыч з месца здарэння, аднак яго неўзабаве затрымалі. Суд Маларыцкага раёну прызначыў мужчыну два гады папраўчых работ з утрыманнем з заробку 25% у даход дзяржавы. Аўтамабіль “Аўдзі-100” як сродак злачынства быў канфіскаваны на карысць дзяржавы. У судзе мужчына прызнаў сваю віну. Па словах абвінавачанага, ён ведаў, што памежнікі патрулююць тэрыторыю і маюць права правяраць дакументы. Мужчына патлумачыў, што ён не спыніўся, бо быў за рулём у нецвярозым стане, а памежніка хацеў папалохаць. Раней мужчына, які працаваў рабочым аднаго з сельскагаспадарчых прадпрыемстваў рэгіёну, судзімы не быў. Прысуд яшчэ не набыў законную моц і можа быць абскарджаны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: bigmir.net Два гады папраўчых работ атрымаў п'яны кіроўца, які ледзь не пераехаў памежніка. 21-гадовы жыхар Маларыцкага раёну асуджаны за пагрозу гвалту ў... |
|