П'яны мазырчук заснуў падчас угону "мары ўсяго жыцця"
17.08.2016 17:02
—
Разное
|
Фота: autopark.by Непрыемнасцю скончылася для мазырчука сустрэча з аўто, якое ён назваў "марай усяго жыцця". Здарэнне адбылося ўначы 13 жніўня, паведамляе Праваахоўнікі, якія прыбылі на месца выкліку, знайшлі зламысніка ў самім аўтамабілі. Выявілася, што малады мазырчук, які перад гэтым выпіў, у двары дома пабачыў Volkswagen T4. Хлопец кажа, што гэтае аўто было для яго "марай усяго жыцця". Ён разбіў шыбу, залез у машыну, але пасля гэтага заснуў. Там яго і выявілі міліцыянты. Цяпер на яго пачалі крымінальную справу за ўгон. Хлопцу пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі ці абмежаванне волі на такі ж тэрмін. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: autopark.by Непрыемнасцю скончылася для мазырчука сустрэча з аўто, якое ён назваў "марай усяго жыцця". Здарэнне адбылося ўначы 13 жніўня, паведамляе прэс-служба... |
|