У Крупскім раёне даішнікам давялося страляць, каб спыніць п'янага кіроўцу
25.08.2016 12:48
—
Разное
|
![]() Здымак з архіву. Фота: Fotolia У Крупскім раёне каля пасёлка Лянок супрацоўнікам ДАІ давялося страляць, каб спыніць п'янага кіроўцу на Ford Mondeo. Як паведамляе Кіроўца Ford Mondeo і не думаў спыняцца, а толькі павялічваў хуткасць. Падчас уцёкаў легкавік паехаў па полю, пасля заехаў у лес. Пасля папераджальных стрэлаў у паветра, даішнікі пачалі страляць у колы. Аўтамабіль спыніўся, а кіроўца і пасажыр кінуліся ўцякаць. Праз 500 метраў іх дагналі і затрымалі. Экспертыза зафіксавала ў крыві кіроўцы 2,6 праміле (пасажыр быў цвярозы). Высветлілася, што ў канцы мінулага года яго пазбавілі вадзіцельскіх правоў за кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення. Праводзіцца расследаванне здарэння. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: Fotolia У Крупскім раёне каля пасёлка Лянок супрацоўнікам ДАІ давялося страляць, каб спыніць п'янага кіроўцу на Ford Mondeo. Як паведамляе... |
|