У Столінскім раёне памежнікі абстралялі мікрааўтобус кантрабандыстаў (фота)
26.08.2016 11:06
—
Разное
|
Фота: gpk.gov.by У Столінскім раёне Брэсцкай вобласці памежнікі абстралялі мікрааўтобус кантрабандыстаў, які не спыніўся на іх патрабаванне. Ён рухаўся з боку мяжы. Пасля папераджальных стрэлаў у паветра, памежнікі пачалі страляць па колах. Мікрааўтобус спыніўся ў 600 метрах ад украінска-беларускай мяжы. У ім знаходзілася буйная партыя мяса — 3 тоны ялавічыны. Як інфармуе Кіроўцу, як парушальніка памежнага рэжыму, аштрафавалі на 945 рублёў. Яго яшчэ чакае суд за непадпарадкаванне патрабаванням службовых асобаў (гэта чарговы штраф — да 1050 рублёў). Таксама супрацоўнікі Пінскага памежнага атрада высвятляюць асобы іншых кантрабандыстаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gpk.gov.by У Столінскім раёне Брэсцкай вобласці памежнікі абстралялі мікрааўтобус кантрабандыстаў, які не спыніўся на іх патрабаванне. Ён рухаўся з боку мяжы.... |
|