У Гродзенскім раёне з інтэрнату для сірот сышлі двое падлеткаў
27.08.2016 15:32
—
Разное
|
Міліцыя Гродзенскага раёна шукае дваіх падлеткаў, якія самавольна сышлі са школы-інтэрнату для сірот у вёсцы Парэчча. Хлопцы пакінулі ўстанову позна ўвечары 26 жніўня і пра іх месцазнаходжанне нічога не вядома. Дадзеныя падлеткаў Адзін з уцекачоў — вучань 9-га класа Дубік Дзяніс Андрэевіч, 17.11.2000 года нараджэння. З выгляду 15 гадоў, рост каля 160 км, хударлявы, валасы светла-русыя, кароткія. Быў апрануты ў чорную майку з белымі літарамі на спіне, цёмна-сінія спартовыя штаны, шэрыя кеды. Другі зніклы — яго аднакласнік Лявіцкі Аляксандр Юр’евіч, 19.05.2001 года нараджэння. З выгляду 15 гадоў, рост каля 170 см, хударлявы, валасы русыя, кароткія, пухлыя вусны, не вымаўляе гукі “р” і “л”. Быў апрануты ў зялёную майку з вышытай зоркай на грудзях, спартовыя светла-шэрыя штаны, сінія кеды з белымі палоскамі. Грамадзян, якія бачылі хлопцаў ці маюць нейкую інфармацыю пра іх, просяць патэлефанаваць у Гродзенскі РАУС па тэлефонах 797700, 797742, 797706 або па тэлефоне 102.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міліцыя Гродзенскага раёна шукае дваіх падлеткаў, якія самавольна сышлі са школы-інтэрнату для сірот у вёсцы Парэчча. Хлопцы пакінулі ўстанову позна ўвечары 26...
|
|