У Кіеве знайшлі мёртвым апазіцыйнага расійскага журналіста
28.08.2016 12:00
—
Разное
|
![]() У Кіеве знайшлі мёртвым расійскага апазіцыйнага журналіста Аляксандра Шчацініна. Як паведамляе ў Фэйсбуку рэсурс , труп журналіста знайшлі сябры на балконе яго кватэры на вуліцы Канстанцінаўскай, калі прыйшлі павіншаваць яго з днём народзінаў. Шчацінін сядзеў на крэсле з агнястрэльным раненнем у галаву, а пад крэслам ляжаў пісталет. Асноўнай версіяй здарэння лічаць самазабойства, бо аднаму з блізкіх Аляксандр дасылаў электронны ліст, у якім паведамляў пра свой намер звесці рахункі з жыццём. Кіеўская паліцыя таксама , што падчас агляду месца здарэння знайшлі стрэляную гільзу, траўматычны пісталет, магазіны да яго і перадсмяротную запіску. Смерць надышла прыкладна з 20.00 да 21.30 27 жніўня. Дзверы ў кватэры былі зачыненыя, абстаноўка ў памяшканні не парушаная. 54-гадовы Аляксандр Шчацінін некалькі год жыў у Кіеве і працаваў рэдактарам інтэрнэт-выдання. Ён перабраўся туды яшчэ да падзеяў у Крыме і на Данбасе, а пасля іх папрасіў украінскае грамадзянства. Меў украінскі пашпарт і быў афіцыйна прапісаны ў Кіеве. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Кіеве знайшлі мёртвым расійскага апазіцыйнага журналіста Аляксандра Шчацініна. Як паведамляе ў Фэйсбуку рэсурс Кіеў аператыўны, труп журналіста знайшлі сябры... |
|