У цэнтры Мінску п'яны байкер пратараніў патрульную машыну ДАІ. 21.by

У цэнтры Мінску п'яны байкер пратараніў патрульную машыну ДАІ

28.08.2016 22:04 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: adt.by

Нецвярозы матацыкліст сёння ў цэнтры Мінска пратараніў патрульную машыну ДАІ. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі.

ДТЗ адбылося на вуліцах Інтэрнацыянальнай і Леніна. Інспектары ДАІ заўважылі, што байкер падчас руху перавысіў хуткасць. Патрульная машына паехалі за парушальнікам. Калі ён спыніўся на светлафоры, інспектары перакрылі яму шлях. Аднак байкер вырашыў не здавацца так проста: ён ірвануўся наперад і пашкодзіў патрульны аўтамабіль.

Потым матацыкліст даехаў да вуліцы Леніна, дзе сутыкнуўся з "Аўдзі". Пасля гэтага яго затрымалі супрацоўнікі спецпадраздзялення мінскага ДАІ.

Выявілася, што мужчына ехаў на матацыкле ў нецвярозым стане. Да таго ж, у яго не было пасведчання кіроўцы. Дарэчы, правоў байкера пазбавілі за язду ў п'яным выглядзе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: adt.by Нецвярозы матацыкліст сёння ў цэнтры Мінска пратараніў патрульную машыну ДАІ. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу сталічнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика