У Маладзечне мужчына правісеў у гаражы ўніз галавой амаль два дні. 21.by

У Маладзечне мужчына правісеў у гаражы ўніз галавой амаль два дні

29.08.2016 17:08 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву.

У Маладзечне мужчына правісеў у гаражы ўніз галавой амаль два дні. Як інфармуе "Рэгіянальная газета" са спасылкай на супрацоўнікаў МНС, ён хацеў спусціцца ў яму па закаткі, але аступіўся на лесвіцы. Нага захрасла і мужчына ўпаў уніз галавой. Самастойна вызваліцца ён не змог.

Здарэнне адбылося ў чацвер, 25 жніўня. Крыкі ж мужчыны ў адным з зачыненых гаражных боксаў людзі пачулі толькі праз паўтара дня. Дзіўна, але за гэты час яго не пачалі шукаць сваякі. Дзверы былі зачыненыя знутры. На месца выклікалі ратавальнікаў, якія іх адчынілі. Яны пабачылі мужчыну сярэдніх гадоў, які вісеў уніз галавой. Яго вызвалілі і перадалі медыкам. Пацярпелы шпіталізаваны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. У Маладзечне мужчына правісеў у гаражы ўніз галавой амаль два дні. Як інфармуе "Рэгіянальная газета" са спасылкай на супрацоўнікаў МНС, ён хацеў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика