МНС абнародавала відэа маршруткі, якая сутыкнулася з грузавіком. 21.by

МНС абнародавала відэа маршруткі, якая сутыкнулася з грузавіком

30.08.2016 14:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ДАІ Заводскага раёна Мінска

Мінскае гарадское ўпраўленне МНС паведаміла падрабязнасці ДТЗ пад Мінскам, пасля якога былі шпіталізаваныя шэсць чалавек.

Паведамленне пра аварыю ратавальнікі атрымалі 30 жніўня ў 7.28. Ім паведамілі, што на 15-м кіламетры Магілёўскай шашы у ДТЗ трапіла маршрутнае таксі "Фольксваген LT46", якое рухалася ў Мінск са Старых Дарог.

На месцы здарэння ратавальнікі выявілі, што ў маршрутцы ехалі 17 чалавек. Пацярпелі пры здарэнні восем, інфармуе БелаПАН. 37-гадовага кіроўцу ратавальнікам давялося дэблакаваць з дапамогай гідраўлічнага інструмента. Мужчыну шпіталізавалі ў Мінскую абласную клінічную бальніцу. Папярэдні дыягназ — адкрыты пералом левай малой галёначнай косткі і ударам ніжняй губы.

Чатырох чалавек даставілі ў тую ж лякарню з ударамі лёгкай ступені. Аднаго пацярпелага адправілі ў 10-ю гарадскую клініку. Яшчэ два чалавекі адмовіліся ад шпіталізацыі: ім аказалі дапамогу на месцы.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ Заводскага раёна Мінска Мінскае гарадское ўпраўленне МНС паведаміла падрабязнасці ДТЗ пад Мінскам, пасля якога былі шпіталізаваныя шэсць чалавек....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика