У Баранавічах з 30-метровай мачты міліцыя зняла двух падлеткаў. 21.by

У Баранавічах з 30-метровай мачты міліцыя зняла двух падлеткаў

02.09.2016 19:08 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву.

У Баранавічах з 30-метровай асвятляльнай мачты міліцыя зняла двух падлеткаў. Здарэнне адбылося ўвечары 1 верасня на станцыі "Баранавічы-Паўночныя". Як паведамляе intex-press.by, 16-гадовыя хлопцы расказалі, што хацелі паглядзець на горад з вышыні. Яны, дарэчы, не паспелі падняцца на самы верх мачты — працаўнікі станцыі аператыўна заўважылі юнакоў і выклікалі міліцыянераў.

Адзначаецца, што за апошнія 3-4 месяцы гэта ўжо трэці выпадак у Баранавічах, калі падлеткі падымаюцца на асвятляльныя мачты. Дагэтуль праваахоўнікі іх не маглі затрымаць. Матэрыялы па апошнім выпадку накіравалі ў інспекцыю па справах непаўналетніх.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. У Баранавічах з 30-метровай асвятляльнай мачты міліцыя зняла двух падлеткаў. Здарэнне адбылося ўвечары 1 верасня на станцыі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика