Пад Мінскам на пажары загінулі пенсіянерка і яе сын. 21.by

Пад Мінскам на пажары загінулі пенсіянерка і яе сын

04.09.2016 10:50 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Два чалавекі загінулі на пажары, які адбыўся ў Мінскім раёне ў ноч на нядзелю. Як паведамляе сталічнае абласное ўпраўленне МНС, сёння ў 3.20 паступіла паведамленне пра пажар у жылым доме ў вёсцы Русіновічы. Гаспадара дома, беспрацоўнага мужчыну 1965 года нараджэння, а таксама яго 83-гадовую маці-пенсіянерку ўратаваць не ўдалося. Прычына пажару высвятляецца.

Напярэдадні ў Капылі ад агню пацярпеў 9-гадовы хлопчык, вучань сталічнай школы №55. Увечары яго шпіталізавалі з апёкамі 1-3 ступені (1% цела). Прычынай здарэння стала неасцярожнае абыходжанне з агнём падчас палення смецця на падворку прыватнага дома.

Усяго за мінулыя суткі ў Мінскай вобласці зафіксавана 5 пажараў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два чалавекі загінулі на пажары, які адбыўся ў Мінскім раёне ў ноч на нядзелю. Як паведамляе сталічнае абласное ўпраўленне МНС, сёння ў 3.20 паступіла паведамленне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика