Беларусы прадавалі ў Расію металалом з чарнобыльскай зоны
08.09.2016 09:18
—
Разное
|
![]() Здымак з архіву. Беларусы прадавалі ў Расію металалом з чарнобыльскай зоны. У Веткаўскім раёне затрыманыя два чалавекі, якія маюць непасрэднае дачыненне да гэтага. Як інфармуе са спасылкай на прэс-службу Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, зламыснікамі аказаліся жыхары аграгарадка Пакалюбічы. Адзін з іх арганізаваў збор металалому, а другі вывозіў яго на КАМАЗе. Адзначаецца, што калі інспектары затрымалі грузавік, прыехаў іншы аўтамабіль, аднак яго кіроўца збег у лес. У пакінутым ГАЗе таксама быў металалом. Пазней з'явіўся і гаспадар нелегальнага груза, які прапанаваў "вырашыць пытанне на месцы". На месца здарэння выклікалі міліцыю, якая цяпер праводзіць расследаванне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Беларусы прадавалі ў Расію металалом з чарнобыльскай зоны. У Веткаўскім раёне затрыманыя два чалавекі, якія маюць непасрэднае дачыненне да... |
|