Наведванне лясоў забаранілі амаль ва ўсіх раёнах Брэстчыны
20.09.2016 14:46
—
Разное
|
Забарона на наведванне лясоў прынятая ў 12 раёнах Брэсцкай вобласці. Пра гэта Лясная ахова Брэсцкай вобласці перайшла на ўзмоцнены варыянт дзяжурства. Ужо ў бліжэйшы час сіноптыкі абяцаюць дажджы і тады ўзровень пажарнай небяспекі будзе паніжаны, а ў далейшым забарону здымуць. Спецыялісты рэкамендуюць жыхарам рэгіёну адпачываць у лесе толькі ў абсталяваных для гэтага месцах, на стаянках для турыстаў. Забараняецца ўязджаць на ўсе лясныя дарогі, за выключэннем шляхоў агульнага прызначэння, нельга таксама самавольна падымаць апушчаныя шлагбаумы на ўездах у лес. Парушальнікам пагражае штраф да 25 базавых велічынь. З пачатку пажаранебяспечнага перыяду ў Брэсцкай вобласці адбылося 55 выпадкаў узгарання лясных масівах. Агонь пашкодзіў 106,5 га лесу, у тылі ліку 54,7 га ў балоцістай мясцовасці. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Забарона на наведванне лясоў прынятая ў 12 раёнах Брэсцкай вобласці. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Брэсцкім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.... |
|