Забіты бізнэсмен з Беразіно быў з найбагацейшых людзей у горадзе. 21.by

Забіты бізнэсмен з Беразіно быў з найбагацейшых людзей у горадзе

26.09.2016 21:28 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: Следчы камітэт

Забіты ў Беразіно бізнэсмен быў адным з найбагацейшых людзей у горадзе. Пра гэта паведаміў тэлеканал АНТ у вечаровай праграме навінаў. Мясцовыя жыхары мяркуюць, што яго гібель стала вынікам крымінальных разборак і назвалі забойства “прыветам з 90-х”.

Паводле тэлеканала, 43-гадовы мужчына быў застрэлены ў сваёй машыне “Аўдзі” на ўскраіне горада каля сёмай раніцы. Выпадкова паўз месца здарэння праязджаў выратавальнік. Ён убачыў, як нейкі чалавек кінуў падпаленую анучу на капот прыпаркаванага на абрчыне аўто. Супрацоўнік МНС спыніўся і выйшаў, чым напалохаў меркаванага забойцу. Затым выратавальнік паспрабаваў выцягнуць цела забітага з “Аўдзі”, але ў той момант пачалася страляніна з лесу і афіцэру экстранай службы самому давялося ўцякаць.

Следчы камітэт пакуль не называе версіі здарэння. Распачатая крымінальная справа паводле артыкула 139 КК (забойства).

“Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці распачатая крымінальная справа аб забойстве мужчыны, чыё цела было знойдзена ў згарэлым аўтамабілі на ўскраіне горада Беразіно ў Мінскай вобласці. Следчай групай, якая неадкладна прыбыла, быў зроблены агляд месца здарэння, а таксама вызначаная асоба загінулага. Ім апынуўся жыхар горада Беразіно 1973 года нараджэння”, — заявіла афіцыйны прадстаўнік СК Таццяна Беланог.

Вядома, што загінулы ўкладваўся ў нерухомасць і ў свой час быў адным з уладальнікаў найбуйнейшага ў горадзе прадпрыемства.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: Следчы камітэт Забіты ў Беразіно бізнэсмен быў адным з найбагацейшых людзей у горадзе. Пра гэта паведаміў тэлеканал АНТ у вечаровай праграме навінаў....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика