Гродзенец абстраляў школу, у якой некалькі гадоў таму кепска вучыўся
28.09.2016 18:26
—
Разное
|
Фота: БЕЛТА Адна са школаў Гродна была абстраляная з пнеўматычнай зброі. Пра гэта паведамляе Здарэнне адбылося каля паўночы. У будынку школы былі пашкоджаныя шыбы. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце хуліганства. Падазраванага выявілі аператыўна — гэта 25-гадовы жыхар Гродна. Мужчына прызнаўся, што абстраляў школу, і аддаў пнеўматычны пісталет, з якога страляў. Дарэчы, гродзенец працуе ў адной з абласных установаў культуры. Ён патлумачыў, што быў нецвярозы падчас страляніны. Матывам для сваіх дзеянняў ён назваў злосць: маўляў, вырашыў адпомсціць школе за сваю некалі дрэнную вучобу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА Адна са школаў Гродна была абстраляная з пнеўматычнай зброі. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са словаў афіцыйнага прадстаўніка ўпраўлення Следчага... |
|