Трое гомельскіх браканьераў заплацяць Br11 тыс за рыбалку ў зоне адсялення. 21.by

Трое гомельскіх браканьераў заплацяць Br11 тыс за рыбалку ў зоне адсялення

30.09.2016 12:18 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: gosinspekciya.gov.by

Трое жыхароў Гомеля заплацяць болей за 11 тысяч рублёў новымі за рыбалку ў зоне адсялення. Як паведамляе Дзяржаўная інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету, мужчын затрымалі на рацэ Бесядзь ў Веткаўскім раёне прадстаўнікі Гомельскай міжраённай і абласной інспекцый сумесна з супрацоўнікамі міліцыі Веткаўскага РАУС.

Парушальнікі лавілі рыбу ў цёмны час сутак, выкарыстоўваючы стрэльбы для падводнага палявання, гідракасцюмы і асвятляльныя прыборы. Незаконны ўлоў склаў 38 асобін розных відаў рыб агульнай вагой 45 кг. Аднаму з парушальнікаў, які здабыў найбольшую колькасць рыбы, давядзецца заплаціць 6 615 рублёў, на яго завялі крымінальную справу паводле ч.4 ст.281 КК.

Другі, якому ў рыбалцы пашанцавала менш, заплаціць 2 457 рублёў і таксама пойдзе пад крымінальную справу. Трэці рыбак будзе пакараны толькі адміністратыўны і заплаціць 1 953 рублі.
 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gosinspekciya.gov.by Трое жыхароў Гомеля заплацяць болей за 11 тысяч рублёў новымі за рыбалку ў зоне адсялення. Як паведамляе Дзяржаўная інспекцыю аховы жывёльнага і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика