Фотафакт: п'яны кіроўца на легкавіку апынуўся ў меліярацыйным канале
03.10.2016 21:15
—
Разное
|
![]() Фота: gaibrest.by У Кобрынскім раёне п'яны кіроўца на легкавіку апынуўся ў меліярацыйным канале. Здарэнне адбылося ўначы каля вёскі Корчыцы. 22-гадовы мужчына не саўладаў з кіраваннем "Жыгулямі" і з'ехаў з аўтадарогі "Кобрын — Дзівін" на левую абочыну. Як адзначае ДАІ Брэсцкай вобласці, 22-гадовы пасажыр таксама быў у стане алкагольнага ап'янення (1,6 праміле, у кіроўцы — 2,0 праміле). Абодва хлопцы атрымалі цялесныя пакоджанні і былі шпіталізаваныя ў траўматалогію Кобрынскай цэнтральнай раённай бальніцы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gaibrest.by У Кобрынскім раёне п'яны кіроўца на легкавіку апынуўся ў меліярацыйным канале. Здарэнне адбылося ўначы каля вёскі Корчыцы. 22-гадовы мужчына не... |
|