Хакеісты мінскага "Дынама" атрымалі чарговую перамогу. 21.by

Хакеісты мінскага "Дынама" атрымалі чарговую перамогу

05.10.2016 06:08 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Нік Бэйлен. Фота: by.tribuna.com

Хакеісты мінскага "Дынама" атрымалі чарговую перамогу ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. На гэты раз на "Мінск-Арэне" дынамаўцы абыгралі "Лакаматыў" з Яраслаўля — 2:0 (1:0, 0:0, 1:0). Шайбы на рахунку Ніка Бэйлена (8-я хвіліна) і Роба Клінкхамера (60-я, у пустую браму). Адзначым, што на матчы прысутнічала 14410 заўзятараў. Яны сталі сведкамі 6-й запар перамогі мінчукоў!

Наступны паядынак мінскае "Дынама" правядзе на сваёй пляцоўцы 6 кастрычніка з "Віцязем". Цяпер на рахунку беларускага клуба 10 перамог, у тым ліку 8 у асноўны час, а таксама 3 паражэнні (закінута 40 шайб, прапушчана 28). Дынамаўцы набралі 28 ачкоў і займаюць у Заходняй канферэнцыі шостае месца.

"Юнацтва" выйграла ў хакейнай Лізе чэмпіёнаў у шведскай "Фрэлунды"

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нік Бэйлен. Фота: by.tribuna.com Хакеісты мінскага "Дынама" атрымалі чарговую перамогу ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. На гэты раз на "Мінск-Арэне"...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика