У Наваполацку Mazda збіла на пешаходным пераходзе адразу трох чалавек. 21.by

У Наваполацку Mazda збіла на пешаходным пераходзе адразу трох чалавек

07.10.2016 17:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: onliner.by

У Наваполацку Mazda збіла на нерэгуляваным пешаходным пераходзе адразу трох чалавек. Здарэнне адбылося ўвечары 6 кастрычніка на вуліцы Ктаторава. 42-гадовы кіроўца абганяў па сустрэчнай паласе спадарожныя аўтамабілі, якія прапускалі пешаходаў, перад пераходам ён не знізіў хуткасць. А там аказаліся людзі.

Вучаніца 4-га класа памерла ў машыне хуткай дапамогі. Іншыя пацярпелыя знаходзяцца ў бальніцы. Гэта 19-гадовая сястра загінулай і 30-гадовы мясцовы жыхар. Кіроўцу затрымалі, у яго адносінах распачалі крымінальную справу (артыкул — "парушэнне правіл дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека", ч. 2 арт. 317 КК). Адзначаецца, што раней яго сем разоў штрафавалі за перавышэнне хуткасці, інфармуе БЕЛТА.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: onliner.by У Наваполацку Mazda збіла на нерэгуляваным пешаходным пераходзе адразу трох чалавек. Здарэнне адбылося ўвечары 6 кастрычніка на вуліцы Ктаторава....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика