Супрацоўнік ГЦ “Еўропа”: Нападнік не супраціўляўся затрыманню. 21.by

Супрацоўнік ГЦ “Еўропа”: Нападнік не супраціўляўся затрыманню

08.10.2016 21:22 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: МУС

Адзін з супрацоўнікаў ГЦ “Еўропа” паведаміў TUT.by  падрабязнасці затрымання неадэкватнага мужчыны, які напаў на людзей з бензапілой. Суразмоўца карэспандэнта партала распавёў, што выйшаў з прыбіральні, калі заўважыў паніку. Па яго словах, па цэнтры бег чалавек з сякерай і газавым балончыкам. Хлопцы з іншых крамаў замахваліся на яго крэсламі і кідалі сметніцы, спрабуючы спыніць.

“Я заўважыў, што ён па лесвіцы збіраецца бегчы да выхаду, я хутчэй спусціўся па эскалатары і перахапіў яго. Ударыў пару разоў і скруціў. Падбеглі іншыя хлопцы і дапамаглі. Праз пару хвілін з’явіліся супрацоўнікі міліцыі і забралі нападніка”, — распавёў супрацоўнік гандлёвага цэнтра, які назваўся Аляксандрам.

Ён таксама сказаў, што агрэсар быў славянскай знешнасці і не супраціўляўся затрыманню.

У выніку інцыдэнту загінула жанчына, яшчэ некалькі чалавек атрымалі раненні. Па падазрэнні ў забойстве міліцыя затрымала дваіх чалавек.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: МУС Адзін з супрацоўнікаў ГЦ “Еўропа” паведаміў TUT.by  падрабязнасці затрымання неадэкватнага мужчыны, які напаў на людзей з бензапілой. Суразмоўца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика