Пагоня са стралянінаю: пад Маладзечна пʼяны кіроўца траўмаваў супрацоўніка ДАІ
11.10.2016 16:34
—
Разное
|
Volkswagen, які рухаўся ў напрамку Вілейкі, экіпаж ДАІ заўважыў на вуліцы Чарняхоўскага ў Маладзечне вечарам 9 кастрычніка, пiша « Аўтамабіль наязджаў на бардзюры, выязджаў на сустрэчную паласу, ствараў пагрозу іншым удзельнікам дарожнага руху. Неаднаразовыя патрабаванні спыніцца ён ігнараваў. Пра гэта расказаў намеснік начальніка Маладзечанскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Уладзімір Васількоў. Пагоня працягвалася да пасёлка Сасновы Бор, у раёне якога былі зроблены два папераджальныя стрэлы. Парушальнік з’ехаў у кювет і заблакіраваў машыну. Калі міліцыянеры наблізіліся, націснуў на газ, у выніку траўміраваў руку аднаму з праваахоўнікаў. Як аказалася, VW кіраваў жыхар Астравецкага раёна. Утрыманне алкаголю ў яго крыві раўнялася 3 праміле. Парушальніку пагражае штраф у памеры да 100 б.в. і пазбаўленне права на кіраванне транспартным сродкам на тры гады. Маладзечанскі райаддзел Следчага камітэта распачаў праверку па факце прычынення цялесных пашкоджанняў супрацоўніку міліцыі пры выкананні службовых абавязкаў. За гэта прадугледжана крымінальная адказнасць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Volkswagen, які рухаўся ў напрамку Вілейкі, экіпаж ДАІ заўважыў на вуліцы Чарняхоўскага ў Маладзечне вечарам 9 кастрычніка. |
|