У Слоніме адбыўся пажар у дрэваапрацоўчым цэху. 21.by

У Слоніме адбыўся пажар у дрэваапрацоўчым цэху

15.10.2016 11:12 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У Слоніме гарэў дрэваапрацоўчы цэх. Як паведамляе прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, паведамленне пра пажар паступіла ў 20.44. Гарэў аднапавярховы блочны будынак 1991 года пабудовы. Агнём пашкоджаная абрашотка даху і драўлянае перакрыцце. Прычына здарэння высвятляецца.

Усяго на тэрыторыі Гродзенскай вобласці за мінулыя суткі адбылося два пажары. У іншым такім здарэнні пацярпела 56-гадовая жыхарка Ліды — жанчына спрабавала самастойна патушыць узгаранне ў гаспадарчай пабудове, якая належала яе сыну. Пацярпелая атрымала апёкі кісцей рук 2-3 ступені і твару 2 ступені. Мяркуецца, што прычынай узгарання магло стаць неасцярожнае абыходжанне з агнём — пакінутая без нагляду запаленая свечка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Слоніме гарэў дрэваапрацоўчы цэх. Як паведамляе прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, паведамленне пра пажар паступіла ў 20.44. Гарэў аднапавярховы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика