Хуліган, які пакусаў міліцыянера, атрымаў 5 гадоў калоніі
18.10.2016 13:14
—
Разное
|
Здымак з архіву. Хуліган, які пакусаў участковага міліцыянера і прахожага, атрымаў пяць гадоў калоніі строгага рэжыму. Такое рашэнне вынес суд Аршанскага раёна і горада Оршы. Як піша газета Як паведаміў старшы памочнік пракурора Аршанскага раёна Дзмітрый Варапаеў, мужчыну судзілі за супраціўленне супрацоўніку міліцыі, які выконваў службовыя абавязкі, і за гвалт у яго адносінах, а таксама за гвалт у дачыненні грамадзяніна, які "выконваў грамадскі абавязак па спыненню праваапарушэння". Адзначаецца, што асуджаны ўжо неаднаразова трапляў за краты — за забойства, крадзяжы, хуліганства, махлярства. На волю ён выйшаў за чатыры месяцы да здарэння. Рашэнне суда яшчэ можа быць абскарджанае. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Хуліган, які пакусаў участковага міліцыянера і прахожага, атрымаў пяць гадоў калоніі строгага рэжыму. Такое рашэнне вынес суд Аршанскага раёна...
|
|