Падчас выбуху ў жылым доме ў Разані загінулі тры чалавекі. 21.by

Падчас выбуху ў жылым доме ў Разані загінулі тры чалавекі

23.10.2016 12:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ТАСС

Раніцай у нядзелю ў расійскім горадзе Разань адбыўся выбух ў 10-павярховым жылым доме. Паведамляецца пра траіх загінулых, пацярпелі 15 чалавек (пяць з іх шпіталізавалі). Кінолагі не выявілі прыкмет знаходжання людзей пад заваламі (былі звесткі, што там могуць быць 2 чалавекі).

Як інфармуе РІА "Новости", асноўнай версіяй здарэння называецца ўцечка бытавога газу. Адзначаецца, што "інфармацыя пра нейкі крымінальны след цалкам выключаецца".

Для ліквідацыі наступстваў здарэння прыцягнутыя каля 200 чалавек і больш за 50 адзінак тэхнікі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ТАСС Раніцай у нядзелю ў расійскім горадзе Разань адбыўся выбух ў 10-павярховым жылым доме. Паведамляецца пра траіх загінулых, пацярпелі 15 чалавек (пяць з іх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика