Цэнтр творчасці ў Слуцку ледзь не згарэў з-за шурупакрута (фота)
31.10.2016 12:16
—
Разное
|
![]() Фота: mchs.gov.by У цэнтры тэхнічнай і прыкладной творчасці на вуліцы Леніна ў Слуцку ў суботу, 29 кастрычніка, адбыўся пажар. Ратавальнікі атрымалі паведамленне пра залымленне ў 19.10. На месцы здарэння ратавальнікі пабачылі, што з акна на трэцім паверсе ідзе дым. Людзей у будынку падчас пажару не было, адзначае Паведамляецца, што пажар не паўплываў на працу цэнтра. Пацярпелых пры здарэнні няма. Агонь пашкодзіў працоўны стол і драўляную падлогу ў электратэхнічнай лабараторыі. Прычына пажару высвятляецца. Мяркуецца, што агонь узнік у выніку кароткага замыкання ўнутры батарэі акумулятарнага шурупакрута. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by У цэнтры тэхнічнай і прыкладной творчасці на вуліцы Леніна ў Слуцку ў суботу, 29 кастрычніка, адбыўся пажар. Ратавальнікі атрымалі паведамленне пра...
|
|