Фотафакт: Мінчук вяртаўся з Украіны з пісталетам. 21.by

Фотафакт: Мінчук вяртаўся з Украіны з пісталетам

31.10.2016 18:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: gpk.gov.by

Мінчук вяртаўся з Украіны з пісталетам маркі Ekol Botan. Здарэнне адбылося 30 кастрычніка на беларуска-ўкраінскай мяжы ў пункце пропуску "Аляксандраўка". Пісталет мазырскія памежнікі знайшлі ў маладога чалавека з дапамогай металашукальніка (ён ляжаў у кішэні курткі). У яго былі і 50 патронаў да яго.

Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, беларус прызнаўся, што купіў пісталет ва Украіне. Паводле яго слоў, ён не ведаў, што зброя ўваходзіць у катэгорыю тавараў, абмежаваных ці забароненых для перамяшчэння праз мяжу. У адносінах мінчука праводзіцца праверка. Пісталет адправілі на экспертызу.

Вядома, што Ekol Botan — гэта газавы сігнальны пісталет (калібр — 9 мм). Ён свабодна прадаецца ва Украіне, выкарыстоўваецца падчас спартыўных спаборніцтваў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gpk.gov.by Мінчук вяртаўся з Украіны з пісталетам маркі Ekol Botan. Здарэнне адбылося 30 кастрычніка на беларуска-ўкраінскай мяжы ў пункце пропуску "Аляксандраўка"....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика