Кіроўцы “хуткай”: Вінаватым у ДТЗ на Багдановіча назавуць нашага калегу. 21.by

Кіроўцы “хуткай”: Вінаватым у ДТЗ на Багдановіча назавуць нашага калегу

10.11.2016 16:06 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


“Кіроўцы! Падчас руху з уключанымі спецсігналамі на чырвоны сігнал светлафора будзьце асабліва ўважлівыя, выконвайце правілы дарожнага руху!”

Такі дзіўны надпіс бачу на каляровым плакаце “Маланка”, на дошцы аб’яваў у пакоі для адпачынку кіроўцаў на адной са сталічных падстанцый хуткай дапамогі. У пакойчыку старыя падзёртыя канапы, стол, засланы пледам.  Пытанне пра ДТЗ на мінскай вуліцы Багдановіча відавочна балючае! Нягледзячы на пярэчанне правілам дарожнага руху, паводле якіх удзельнікі руху мусяць даваць бесперашкодны праезд спецтранспарту з уключанымі праблясковымі маячкамі сіняга колеру, кіроўцы “хуткіх” перакананыя, што вінаватым у ДТЗ на Багдановіча будзе іх калега:


“Бо "хуткая" ж, атрымліваецца, таксама парушала. Яна рухалася на чырвонае святло, перавышаючы хуткасць, а значыць, віны кіроўцы хуткай больш. А тое, што ён ехаў з уключаным маячком… Паспрабуй дакажы”.

Пра віну кіроўцы Lada, якая сутыкнулася з “хуткай”, кажуць так:

“У яго там сабвуфер стаіць, маніторы розныя і яшчэ невядома чаго… Ён не бачыць і не чуе. Атрымліваецца, што ён непадсудны, бо едзе на зялёнае, а я, няхай і з маячакамі, еду на чырвонае — усё”.

Як высвятляецца, машына "хуткай", якая трапіла ў аварыю, была набытая толькі месяцы тры таму. Цяпер аўтамабіль аднаўленню не падлягае. Кіроўцу, магчыма, давядзецца выплаціць з уласнай кішэні кошт новага рэанімабіля:

“Дырэкцыя ставіць пытанне такім чынам, што адказвае за ўсё кіроўца: за машыны, за кліентуру і за ўсё на свеце… — перабіваючы адзін аднаго кажуць вадзіцелі “хуткіх”. — Маўляў, вас жа ніхто не прымушае ехаць хутка! Гэтай аварыяй на Багдановіча чалавек нават унукам падпісаў дамову на выплату шкоды. Гэта паў мільярда рублёў старымі (500 тысяч дэнамінаванымі), якія будзе выплачваць кіроўца хуткай дапамогі. У нас аднаўленне машыны на 100% кладзецца на плечы кіроўцы. Кіраўніцтва не жадае ставіць на машыны “Аўта Каска”, у нас “Каска” — гэта сам кіроўца”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Кіроўцы! Падчас руху з уключанымі спецсігналамі на чырвоны сігнал светлафора будзьце асабліва ўважлівыя, выконвайце правілы дарожнага руху!” Такі дзіўны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика