У Бабруйску ўзарваўся прыватны дом: магчыма, былі праблемы з газам (фота)
13.11.2016 16:00
—
Разное
|
У Бабруйску ўзарваўся і загарэўся прыватны дом. Здарэнне адбылося ў суботу раніцай у жылым двухкватэрным доме па Вішнёвым завулку. Супрацоўнікі МНС, якія прыбылі на месца, патушылі ўзгаранне. Выбух адбыўся ў кватэры, якая належыць пенсіянерцы 1962 года нараджэння — яна з сынам выкарыстоўвае гэты дом як дачу. На момант здарэння нікога ў кватэры не было. У другой кватэры жыве сямейная пара з двума малалетнімі дзецьмі. Падчас выбуху яны былі дома, але не пацярпелі: у іх кватэры абсыпалася тынкоўка на перагародцы. З-за выбуху і ўзгарання ў першай кватэры разбураная веранда, пашкоджаныя вонкавыя сцены, міжпакаёвыя перагародкі, вокны і маёмасць. Меркаванай прычынай здарэння з’яўляецца парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прыладаў і агрэгатаў, Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Бабруйску ўзарваўся і загарэўся прыватны дом. Здарэнне адбылося ў суботу раніцай у жылым двухкватэрным доме па Вішнёвым завулку. Супрацоўнікі МНС, якія прыбылі... |
|