ДАІ злавіла бяспраўніка, які выпіў і ехаў па "дагонку". 21.by

ДАІ злавіла бяспраўніка, які выпіў і ехаў па "дагонку"

14.11.2016 09:12 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У аграгарадку Новы Двор пад Мінскам 12 лістапада інспектары ДАІ затрымалі вельмі п'янага кіроўцу аўтамабіля "Нісан": у яго крыві было 4,5 праміле алкаголю. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на ДАІ Мінаблвыканкама.

Як выявілася, у 28-гадовага мужчыны не было пры сабе дакументаў на аўтамабіль, і ён не меў права кіраваць. Па словах парушальніка, прыкладна за гадзіну да паездкі ён выпіў 250 г гарэлкі. Даішнікі спынілі яго падчас паездкі ў краму, дзе ён намерваўся купіць яшчэ выпіўкі.

Аўтамабіль дастаўлены на ахоўную стаянку: ён будзе канфіскаваны ў адпаведнасці з заканадаўствам, бо гэтае парушэнне мужчына ўчыніў паўторна. Пачынаючы з 2006 года кіроўцу шэсць разоў затрымлівалі за рулём у п'яным выглядзе і тройчы прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за гэтае самае парушэнне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аграгарадку Новы Двор пад Мінскам 12 лістапада інспектары ДАІ затрымалі вельмі п'янага кіроўцу аўтамабіля "Нісан": у яго крыві было 4,5 праміле алкаголю. Пра гэта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика