Лунінецкага падпальшчыка пры выбуху выкінула з восьмага паверху
14.11.2016 12:16
—
Разное
|
Фота: kh-news.net Трагічнае здарэнне адбылося каля 10-й гадзіны вечара ў нядзелю ў Лунінцы на Брэстчыне. Пры выбуху мужчыну выкінула з восьмага паверху, перадае У РАУС звярнулася жанчына, якая паскардзілася, што п'яны муж скандаліць і пагражае ёй сякерай. На месцы выкліку міліцыянты пабачылі, што мужчына ўжо зачыніўся ў пад'ездзе ў самаробнай каморы, дзе захоўваў гаручыя матэрыялы. Мужчына абліў бензінам падлогу і дзверы каморы, а потым падпаліў. Калі праваахоўнікі спрабавалі адчыніць каморку, адбыўся выбух. Пры гэтым самога падпальшчыка выкінула ў акно з восьмага паверха. Мужчына зваліўся на брылёк над пад'ездам дома і ад атрыманых траўмаў памёр на месцы. Апёкі твару і рук атрымаў участковы міліцыянт, яго шпіталізавалі. Тушэннем пажару займаліся супрацоўнікі МНС. Эвакуацыя жыхароў дома не спатрэбілася. На месцы здарэння працуе аператыўна-следчая група. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: kh-news.net Трагічнае здарэнне адбылося каля 10-й гадзіны вечара ў нядзелю ў Лунінцы на Брэстчыне. Пры выбуху мужчыну выкінула з восьмага паверху, перадае БЕЛТА...
|
|