У Светлагорску памерла жанчына, якая выпала з акна 8-га паверха. 21.by

У Светлагорску памерла жанчына, якая выпала з акна 8-га паверха

15.11.2016 15:18 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ranak.by

У Светлагорску памерла 30-гадовая жанчына, якая выпала з акна 8-га паверха. Здарэнне адбылося а 12-й гадзіне ў панядзелак, 14 лістапада. Як паведаміў БЕЛТА галоўны інспектар аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Аляксей Міхайлоўскі, перад падзеннем жанчына знаходзілася ва ўласнай кватэры (дзверы былі зачынены знутры), акрамя яе нікога там не было. Яна атрымала траўмы, несумяшчальныя з жыццём, і праз дзве з паловай гадзіны памерла ў бальніцы.

Следчы камітэт прызначыў праверку і шэраг экспертыз. Разглядаюцца некалькі версій трагічнага здарэння.

Сайт ranak.by дадае, што жынчына жыла разам з непаўналетнім сынам. На момант трагедыі ён быў у школе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ranak.by У Светлагорску памерла 30-гадовая жанчына, якая выпала з акна 8-га паверха. Здарэнне адбылося а 12-й гадзіне ў панядзелак, 14 лістапада. Як паведаміў БЕЛТА...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика