За інцыдэнт з самалётам “Белавія” ніхто не пакараны, насуперак словам Парашэнкі
15.11.2016 15:18
—
Разное
|
Фота са старонкі belavia.by Пяць дзён таму, 10 лістапада, Еўрарадыё вырашае праверыць, як і хто канкрэтна пакараны. Загад вярнуць самалёт прыйшоў са Службы бяспекі Украіны — СБУ. Там ніхто пакараны не быў. “У нас ніхто не пакараны, бо ўсе дзейнічалі ў межах закону і ні пра якія пагрозы (падняць у паветра знішчальнікі для вяртання беларускага самалёта ва ўкраінскі аэрапорт — Еўрарадыё) ніхто нікому не казаў, — сцвярджае прэс-сакратар СБУ Алена Гітлянская. — А высадзілі з самалёта акурат таго пасажыра, які, у прынцыпе, быў адказны за арганізацыю беспарадкаў у Кіеве на гэтыя дні пачынаючы ад сёння (размова адбывалася 15 лістапада — Еўрарадыё). Мы лічым, што рашэнне нашых супрацоўнікаў было апраўданым”. На пытанне, чаму было не даць самалёту спакойна даляцець да Мінска, каб там падазронага пасажыра затрымалі беларускія спецслужбы, адказ такі: “Мы атрымалі тое, што хацелі, і тое, што было неабходна для нашай “распрацоўкі”. Таму ўсё было апраўдана, але мы не можам раскрываць усе нюансы”. Магчыма, рашэнне вярнуць самалёт насамрэч было апраўданым. Але Загад беларускаму самалёту вярнуцца пад пагрозай узняць у паветра знішчальнікі агучыў дыспетчар упраўлення паветранага руху “Кіеў” дзяржпрадпрыемства “Украэрарух”. І ніякага пакарання за гэта яму… не было, кажа выканаўца абавязкаў намесніка дырэктара “Кіеўцэнтраэра” Віктар Дабрыўскі. “Дыспетчар быў наш, але ніхто яго не караў. Была каманда ад галоўнага аператыўнага органа: “Вярнуць самалёт!”, і ён дзейнічаў так, як сітуацыя таго патрабавала. Дыспетчар выкручваўся з сітуацыі — адлегласць да мяжы была невялікая і… Зразумела, што экіпаж патрабуе тлумачэнняў, а іх дыспетчару ніхто не даваў. Паступіла каманда вярнуць, і каб працэс стаў больш хуткім, ён гэта і сказаў”, — кажа прадстаўнік “Кіеўцэнтраэра”. Атрымліваецца, што ніхто ў выніку не быў пакараны. Што праўда, Фота Еўрарадыё Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота са старонкі belavia.by Пяць дзён таму, 10 лістапада, на сайце кіраўніка Беларусі з’яўляецца паведамленне пра тэлефонную размову Аляксандра Лукашэнкі з...
|
|