253 вучняў эвакуявалі са школы ў Добрушы (фота)
23.11.2016 12:16
—
Разное
|
![]() Фота: mchs.gov.by 22 лістапада ў 11.37 ратавальнікі Добруша атрымалі паведамленне пра пажар у сярэдняй школе на вуліцы Гогаля. Як адзначае На другім паверсе трохпавярховага будынку назіралася задымленне ў кабінеце нямецкай мовы. Адміністрацыя школы зладзіла эвакуацыю дзяцей і персаналу. Агулам з будынка былі эвакуяваныя 253 школьнікаў. Ратавальнікі выявілі, што ў класе памерамі 7 на 10 метраў гарэла падлога. Лакалізаваць пажар падраздзяленням МНС удалося ў 11.43, ліквідаваць — у 11.46. Агонь пашкодзіў лінолеўм на падлозе на плошчы 1 кв.м. Пацярпелых пры здарэнні не было. Прычына пажару высвятляецца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by 22 лістапада ў 11.37 ратавальнікі Добруша атрымалі паведамленне пра пажар у сярэдняй школе на вуліцы Гогаля. Як адзначае прэс-служба МНС, ратавальнікі... |
|