У Віцебску пенсіянер скраў металічны гараж і падарыў яго зяцю. 21.by

У Віцебску пенсіянер скраў металічны гараж і падарыў яго зяцю

30.11.2016 09:14 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Кадр з мастацкага фільма "Беражыся аўтамабіля"

У Віцебску пенсіянер скраў металічны гараж і падарыў яго зяцю. Пра гэтую гісторыю газеце "СБ. Беларусь сегодня" распавёў інспектар аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама Віталь Сапроненка. Паводле яго слоў, гаспадар гаража заявіў пра незвычайны крадзеж у кастрычніку. Аўтамабіля ў яго няма, таму гараж ён выкарыстоўваў у якасці хлява, наведваў яго рэдка. Знікненне заўважыў, калі прыйшоў да яго праз 8 месяцаў адсутнасці.

Тым не менш, міліцыя маёмасць пенсіянера знайшла, для гэтага спатрэбіліся два тыдні. Гараж знаходзіўся ў прыгарадным пасёлку Ноўка. Яго нават не перафарбавалі. Уладальнік сцвярджае, што не ведаў пра крымінальнае паходжанне падарунка. Яго 67-гадовы цесць вывез гараж уначы з дапамогай аўтапагрузчыка. Мужчына прызнаўся, што даўно заўважыў гараж і тое, што ім не карыстаюцца, з яго гаспадаром ён знаёмы не быў. Распачатая крымінальная справа. Страты ацанілі на суму 2,5 тысячы рублёў.

Дарэчы, гаспадар атрымае свой гараж толькі пасля заканчэння расследавання.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кадр з мастацкага фільма "Беражыся аўтамабіля" У Віцебску пенсіянер скраў металічны гараж і падарыў яго зяцю. Пра гэтую гісторыю газеце "СБ. Беларусь сегодня"...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика