Пад Оршай адна фура ўрэзалася ў другую (фота). 21.by

Пад Оршай адна фура ўрэзалася ў другую (фота)

05.12.2016 18:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

Апоўдні 5 снежня каля вёскі Юрцава на Аршаншчыне адбылася аўтааварыя з удзелам дзвюх фураў.

Як паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС, аўтамабіль Scania, якім кіраваў 54-гадовы мінчук, уехаў у фуру Volvo, якая стаяла на ўзбочыне. Пры ДТЗ кіроўца аўтамабіля Scania апынуўся заблакаваным у кабіне, а кіроўца Volvo не пацярпеў.

Заблакаванага кіроўцу ратавальнікі дасталі з дапамогай гідраўлічнага аварыйна-выратавальнага абсталявання. Медыкі шпіталізавалі яго з траўмамі рознай ступені цяжкасці.

Разглядам ДТЗ займаецца аддзяленне ДАІ Аршанскага РАУС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by Апоўдні 5 снежня каля вёскі Юрцава на Аршаншчыне адбылася аўтааварыя з удзелам дзвюх фураў. Як паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика