Новыя ахвяры тонкага лёду — у Мазырскім раёне на возеры патануў рыбак
11.12.2016 14:32
—
Разное
|
У Мазырскім раёне на возеры праваліўся пад тонкі лёд і загінуў мужчына. Здарэнне адбылося 10 снежня — сведка інцыдэнту патэлефанаваў у МНС і паведаміў, што ў вадаёме ў вёсцы Загорыны тоне чалавек. На момант прыбыцця выратавальнікаў пацярпелы знаходзіўся на паверхні вады ў 10 метрах ад берагу і быў у непрытомным стане. Мужчыну дасталі з вады і паспрабавалі рэанімаваць, але медыкі хуткай дапамогі канстатавалі смерць. Пазней высветлілася, што мужчына прыйшоў на возера лавіць рыбу і няправільна ацаніў трываласць лёду на вадаёме. У той жа дзень двое жыхароў Ашмянскага раёна праваліліся пад лёд на вадаёме каля вёскі Лейлубка — гэта былі мужчына і жанчына-пенсіянерка. Насельніцтва і выратавальнікі дасталі іх з вады, шпіталізацыя пацярпелым не спатрэбілася, перадае У Мінскай вобласці ўведзеная забарона выхаду на лёд — адпаведнае распараджэнне выдаў сталічны аблвыканкам. У рэгіёне зафіксаваныя частыя здарэнні на вадзе, у тым ліку з гібеллю людзей. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мазырскім раёне на возеры праваліўся пад тонкі лёд і загінуў мужчына. Здарэнне адбылося 10 снежня — сведка інцыдэнту патэлефанаваў у МНС і паведаміў, што ў...
|
|