У Барысаве грузавік сутыкнуўся з рэйсавым аўтобусам. Здарэнне адбылося раніцай 12 снежня на вуліцы Лапаціна на скрыжаванні ў трасай Р63 (каля санаторыя "Бярэзіна"). Як паведаміла БЕЛТА старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Барысаўскага РУУС Ірына Пахтусава, кіроўца МАЗа няправільна выбраў бакавы інтэрвал, у выніку чаго і адбылося сутыкненне з аўтобусам.
У дарожна-транспартным здарэнні ніхто не пацярпеў. ДАІ высвятляе абставіны ДТЗ.
Фота: vk.com/typical_borisov У Барысаве грузавік сутыкнуўся з рэйсавым аўтобусам. Здарэнне адбылося раніцай 12 снежня на вуліцы Лапаціна на скрыжаванні ў трасай Р63 (каля...