З будынка Пружанскага райвыканкама давялося эвакуяваць 96 чалавек. 21.by

З будынка Пружанскага райвыканкама давялося эвакуяваць 96 чалавек

13.12.2016 18:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: budni.by

З будынка Пружанскага райвыканкама эвакуявалі 96 чалавек. Прычынай стаў падазроны скрутак, які адзін з чыноўнікаў заўважыў у кантэйнеры для смецця. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу УУС Брэсцкага аблвыканкама, здарылася гэта яшчэ 8 снежня пасля 14-й гадзіны. Відавочца сказаў, што невядомы прадмет быў абматаны скотчам і нагадваў выбуховае прыстасаванне. Кіраўніцтва выканкама арганізавала эвакуацыю, людзей вывелі праз запасны выхад. На месца прыязджалі медыкі і сілавікі. Брэсцкія сапёры падчас агляду ніякай выбухоўкі не знайшлі.

Газета "Раённыя будні" піша, што работнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, які "першым забіў трывогу", за пільнасць адзначаны раённай уладай. Старшыня ўручыў яму грамату і падарунак.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: budni.by З будынка Пружанскага райвыканкама эвакуявалі 96 чалавек. Прычынай стаў падазроны скрутак, які адзін з чыноўнікаў заўважыў у кантэйнеры для смецця. Як...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика