У Гродне ў аўтааварыі загінуў каталіцкі святар (фота). 21.by

У Гродне ў аўтааварыі загінуў каталіцкі святар (фота)

24.12.2016 11:46 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ДАІ

У Гродне ў аўтааварыі загінуў прафесар Вышэйшай духоўнай семінарыі, ксёндз Тадэвуш Вышынскі. Гэтую інфармацыю БЕЛТА пацвердзіла кіраўніцтва навучальнай установы.

Паводле ДАІ Гродзенскага аблвыканкама, 86-гадовы святар ехаў на “Фольксвагене” па вуліцы Белуша і на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем. Машына выскачыла з праезнай часткі і ўрэзалася ў дрэва. Слядоў тармажэння не знайшлі, мяркуецца, што аўтамабіль рухаўся на высокай хуткасці.

Медыкі брыгады хуткай дапамогі спрабавалі рэанімаваць святара, аднак не змаглі ўратаваць яму жыццё. Сярод версіяў здарэння — кепскае самаадчуванне кіроўцы.

Тадэвуш Вышынскі нарадзіўся ў 1930 годзе ў Польшчы. У Гродна ён прыехаў у 1992 годзе і з таго часу выкладаў у мясцовай Вышэйшай духоўнай семінарыі.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ У Гродне ў аўтааварыі загінуў прафесар Вышэйшай духоўнай семінарыі, ксёндз Тадэвуш Вышынскі. Гэтую інфармацыю БЕЛТА пацвердзіла кіраўніцтва...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика