Кіроўцу Mercedes, які дрыфтаваў на плошчы Перамогі, выставілі абвінавачванне
29.12.2016 15:02
—
Разное
|
Фота: sk.gov.by 27-гадоваму кіроўцу Mercedes, які дрыфтаваў на плошчы Перамогі ў Мінску, выставілі абвінавачванне. Крымінальную справу распачалі па двух артыкулах — "хуліганства" і "здзек над гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі", інфармуе Здарэнне адбылося 29 лістапада каля 2-й гадзіны ночы. "Загадзя ведаючы аб гістарычнай значнасці і культурнай каштоўнасці помніка", мужчына "дазволіў сабе недапушчальныя паводзіны ў грамадскім месцы". Па версіі следства, ён "наўмысна заехаў на аўтамабілі на тэрыторыю ля манумента Перамогі і мэтанакіравана тройчы ўвёў машыну ў кіраваны занос". З месца здарэння кіроўца спрабаваў з'ехаць, неаднаразова ігнараваў патрабаванні міліцыянераў аб спыненні легкавіка. Судова-медыцынская экспертыза засведчыла, што ў той час зламыснік усведамляў, што ён робіць. Цяпер мужчына знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by 27-гадоваму кіроўцу Mercedes, які дрыфтаваў на плошчы Перамогі ў Мінску, выставілі абвінавачванне. Крымінальную справу распачалі па двух артыкулах —...
|
|