Карпаратыў у Лунінцы міліцыя разнімала са слезацечным газам. 21.by

Карпаратыў у Лунінцы міліцыя разнімала са слезацечным газам

30.12.2016 12:20 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: 74novosti.ru

Каб супакоіць удзельнікаў карпаратыву ў Лунінцы, міліцыянтам давялося ўжыць слезацечны газ. Падрабязнасці здарэння агенцтву БЕЛТА распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

Кампанія чыгуначнікаў адзначала ў рэстаране Новы год. У нейкі момант у ёй пачалася бойка. Супрацоўнікі рэстарана выклікалі міліцыю. Аднак нарад патрульна-паставой службы (ППС) не змог суцішыць наведнікаў рэстарана. На дапамогу ім прыбылі супрацоўнікі Дэпартамента аховы і дадатковы нарад ППС.

Павведамляецца, што ў бойцы завадатары інцыдэнту супраціўляліся міліцыянтам і нават пашкодзілі пры гэтым форму некаторым з іх. Каб не дапусціць масавай бойкі, міліцыянты ўжылі слезацечны газ.

Праверкай інцыдэнту займаецца раённы аддзел Следчага камітэта.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: 74novosti.ru Каб супакоіць удзельнікаў карпаратыву ў Лунінцы, міліцыянтам давялося ўжыць слезацечны газ. Падрабязнасці здарэння агенцтву БЕЛТА распавёў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика