У Мінску сутыкнуліся тралейбус і "БМВ", ёсць пацярпелыя. 21.by

У Мінску сутыкнуліся тралейбус і "БМВ", ёсць пацярпелыя

30.12.2016 15:32 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: Bymedia.net

У Мінску сутыкнуліся тралейбус і "БМВ", ёсць пацярпелыя. ДТЗ адбылося ўвечары 29 снежня на скрыжаванні вуліц Ташкенцкай і Галадзеда. Як паведаміла БЕЛТА супрацоўніца аддзела ДАІ Заводскага РУУС сталіцы Таццяна Лапко, легкавік, якім кіраваў 21-гадовы вадзіцель, рухаўся з боку МКАД па Ташкенцкай вуліцы і праязджаў скрыжаванне ў прамым накірунку. Тралейбус ехаў у сустрэчным накірунку і паварочваў налева. У выніку сутыкнення былі шпіталізаваныя трое пасажыраў "БМВ", але пазней дваіх з іх адпусцілі. Кіроўцы легкавіка меддапамога не спатрэбілася.  

У тралейбусе былі пашкоджаныя дзверы кіроўцы, некалькі пасажыраў падчас удару ўпалі, але меддапамога ім не спатрэбілася.

ДАІ праводзіць праверку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: Bymedia.net У Мінску сутыкнуліся тралейбус і "БМВ", ёсць пацярпелыя. ДТЗ адбылося ўвечары 29 снежня на скрыжаванні вуліц Ташкенцкай і Галадзеда....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика