| На Гомельшчыне ад пераахаладжэння памерлі як мінімум 2 чалавекі
					09.01.2017 18:40
					 —
					Разное
					
          	| 
					  
				  Фота: БЕЛТА Як мінімум два чалавекі памерлі ў калядную ноч у Гомельскай вобласці ад пераахаладжэння. Як паведаміў галоўны спецыяліст па працы са СМІ ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гомельскай вобласці Руслан Габрылёў, 6 студзеня ў апёкавае аддзяленне Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы № 1 самастойна звярнуўся мужчына з абмаражэннем 2-3-й ступені пальцаў абедзвюх кісцяў рук, агульным пераахаладжэннем. Пераахаладжэнне, паводле яго слоў, мужчына атрымаў на тэрыторыі свайго дачнага ўчастка, ён быў п'яны. Нягледзячы на ўсе намаганні медыкаў, выратаваць 49-гадовага мужчыну не ўдалося — раніцай 7 студзеня ён памёр. Той жа раніцай у вёсцы Рогінь Буда-Кашалёўскага раёна вартаўнік падчас абходу дваровай тэрыторыі сярэдняй школы ўбачыў замерзлае цела 35-гадовай мясцовай жыхаркі. Напярэдадні вечарам яна купляла спіртное ў краме і не здолела вярнуцца дадому. Судмедэксперты ў абодвух выпадках пацвердзілі, што прычынай смерці з'явілася моцнае пераахаладжэнне. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: На вашем ресурсе это будет выглядеть так    Фота: БЕЛТА   Як мінімум два чалавекі памерлі ў калядную ноч у Гомельскай вобласці ад пераахаладжэння. Як паведаміў БелаПАН галоўны спецыяліст па працы са СМІ... 
 | 
		
		
		 |