У Беларусі затрымалі ўкраінцаў, якія нелегальна правезлі праз мяжу 3 тоны мяса. 21.by

У Беларусі затрымалі ўкраінцаў, якія нелегальна правезлі праз мяжу 3 тоны мяса

18.01.2017 18:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: gpk.gov.by

У Беларусі затрымалі дваіх украінцаў (ва ўзросце 32 і 36 гадоў), якія нелегальна правезлі праз мяжу 3 тоны мяса. Здарэнне адбылося ў Кобрынскім раёне. Замарожанае мяса везлі на мікрааўтобусе Renault. Каля вёскі Стары Двор яго спынілі памежнікі разам з супрацоўнікамі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Кобрынскага РАУС. Дакументаў на права знаходжання ў памежнай зоне ва ўкраінцаў не было, не мелі яны і даведак ветэрынарна-санітарнага кантроля на груз.

Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, мяса ацанілі на суму 14635 рублёў, аўтамабіль — на 15 тысяч рублёў. За парушэнне памежнага рэжыму ўкраінцаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Жыхароў Валынскай вобласці Украіны дэпартуюць, ім забароняць на 5 гадоў наведваць нашу краіну.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gpk.gov.by У Беларусі затрымалі дваіх украінцаў (ва ўзросце 32 і 36 гадоў), якія нелегальна правезлі праз мяжу 3 тоны мяса. Здарэнне адбылося ў Кобрынскім раёне....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика