СК: Адзін з рабочых, на якога звалілася сцяна, быў п'яны
24.01.2017 21:20
—
Разное
|
Фота: sk.gov.by Следства высветліла новыя факты пра гібель двух рабочых у Васілевічах у Рэчыцкім раёне. Адзін з іх быў п'яны, Трагічнае здарэнне адбылося 19 лістапада 2016 года. Будаўнічая брыгада Мазырскага ўчастку філіі будаўніча-мантажнага ўпраўлення Гомельэнергабуду пад кіраўніцтвам майстра ўмацоўвала падмурак будынка, які належыць "Гомельэнерга". Яны дасталі з-пад падмурка грунт, каб заліць туды бетон. У гэты момант адбылося прасяданне падмурка, абрынуліся сцены. Высветлілася, што перад здарэннем майстар і трое яго падначаленых на працоўным месцы распівалі алкагольныя напоі. Адзін з гэтых рабочых загінуў, у яго крыві знайшлі этылавы спірт у канцэнтрацыі 1,37 праміле. Як стала вядома, з майстрам скасавалі кантракт, не працягнутая працоўная дамова з намеснікам дырэктара філіі, начальніку ўчастка і двум рабочым аб'явілі вымовы з пазбаўленнем прэміі. Канчатковую ацэнку дзеянням службовых асоб дадуць па выніках расследавання крымінальнай справы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by Следства высветліла новыя факты пра гібель двух рабочых у Васілевічах у Рэчыцкім раёне. Адзін з іх быў п'яны, інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па...
|
|