У Мінску студэнт зрабіў "выбуховае прыстасаванне" з лёду і дратоў. 21.by

У Мінску студэнт зрабіў "выбуховае прыстасаванне" з лёду і дратоў

09.02.2017 12:50 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву.

21-гадоваму студэнту аднаго з мінскіх ВНУ, які напаў на абменны пункт, выставілі абвінавачванне па артыкуле "разбой" (ч. 1 арт. 207 КК). Здарэнне адбылося раніцай 22 студзеня на вуліцы Якуба Коласа. Малады чалавек паставіў перад касіркай поліэтыленавы пакет, у якім знаходзіўся невядомы прадмет з дратамі. Ён перадаў ёй запіску з патрабаваннем аддаць яму грошы з касы, інакш пагражаў "выбуховым прыстасаваннем". Атрымаўшы каля 3 тысяч рублёў, ён уцёк.

6 лютага стала вядома, што хлопца затрымалі каля яго ВНУ. Падчас ператрусу быў знойдзены пнеўматычны пісталет. Затрыманы прызнаўся, што частку грошай раздаў, паколькі меў даўгі, іншыя патраціў на свае патрэбы.

Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксей Клімовіч, на допыце студэнт распавёў, што ў якасці выбуховага прыстасавання ён выкарыстаў кавалак... лёду і драты. Прызначаныя экспертныя даследаванні. Хлопец застаецца пад вартай.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. 21-гадоваму студэнту аднаго з мінскіх ВНУ, які напаў на абменны пункт, выставілі абвінавачванне па артыкуле "разбой" (ч. 1 арт. 207 КК). Здарэнне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика