Прэм’ер Польшчы трапіла ў дарожную аварыю
11.02.2017 13:42
—
Разное
|
Фота: РАР Урадавы картэж аўтамабіляў, у адным з якіх знаходзілася прэм'ер Польшчы Беата Шыдла, 10 лютага трапіў у ДТЗ. Як паведамляюць польскія СМІ са спасылкай на ўрадавую прэс-службу, Беата Шыдла не атрымала сур'ёзных траўмаў, але была дастаўлена ў лякарню. Здарэнне адбылося ў Асвенціме — машына прэм’ера абганяла Фіят, кіроўца якога ў пэўны момант збочыў улева і не даў дарогі ўрадаваму лімузіну. У выніку адбылося сутыкненне. Па словах прэс-сакратара ваяводскага ўпраўлення паліцыі ў Кракаве інспектара Себасціана Гленя, паранены як мінімум яшчэ адзін чалавек. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: РАР Урадавы картэж аўтамабіляў, у адным з якіх знаходзілася прэм'ер Польшчы Беата Шыдла, 10 лютага трапіў у ДТЗ. Як паведамляюць польскія СМІ са спасылкай на... |
|