У Мінску кіроўца перастаўляў аўтамабіль і памёр за рулём. 21.by

У Мінску кіроўца перастаўляў аўтамабіль і памёр за рулём

27.02.2017 13:28 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА

У Мінску за рулём памёр мужчына, які перастаўляў аўтамабіль "Kia Sorento". Як паведаміла БЕЛТА старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ РУУС Фрунзенскага раёна сталіцы Алена Волчак, здарэнне адбылося ўвечары 26 лютага на вуліцы Матусевіча.

Высветлілася, што ўладальніку машыны, 1960 года нараджэння, патэлефанавалі і папрасілі пераставіць аўтамабіль. Ён выйшаў з дома, пачаў перапаркоўвацца. У нейкі момант яму стала дрэнна. Аўтамабіль рухаўся хаатычна, пашкодзіў два прыпаркаваныя аўтамабілі.

Відавочцы спачатку падумалі, што кіроўца нецвярозы, выклікалі міліцыю. Пасля, калі пабачылі, што мужчыне насамрэч стала дрэнна, патэлефанавалі ў "хуткую". Медыкі канстатавалі смерць. Высвятляецца прычына смерці мужчыны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА У Мінску за рулём памёр мужчына, які перастаўляў аўтамабіль "Kia Sorento". Як паведаміла БЕЛТА старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика